Блог
Мы Вконтакте
My Space





Интервью zine Labirint Land

LL: Калі гурт утварыўся і хто ў яго складзе?
PN: Нараджэнне гурта адбылося на пачатку 2000 года. Склад амаль што не змяняўся - толькі драмер пайшоў у войска, і мы ўзялі іншага чалавека. Зараз Pet Nihil - гэта karosas (гітара/спеў/рык), burik (бас), chelknok (бубны), donzi (вэб). Магчыма, у будучыне адбудзецца расшырэнне складу для стварэння больш жорсткай музыкі.

LL: Раскажыце аб самых цікавых акцыях, у якіх вы прымалі ўдзел?
PN: Шмат усяго цікавага адбылося падчас нашага існавання. Усяго і не раскажаш. Можна адзначыць нашыя нелегальныя канцэрты (2001 год), літоўскі тур (вясна 2003 года), міжнародныя фэсты ў Польшчы і Кенігсбурзе (лета 2003 года).

LL: Што (або хто) з'яўляецца для вас асноўным натхняльнікам?
PN: Жыцце і свет з іх нянавісцю, падманам, імкненнем да самаразбурэння і іншым гаўном.

LL: Хто піша тэксты для гурта?
PN: Пушкіна і Ігар Крутой (жартую). Karosas піша.

LL: З аднаго боку, запіс першага альбома "Tanatas" - вельмі якасны. З другога - гук атрымаўся (на маю думку) больш рокавы, чым панкаўскі. Няўжо вы да гэтага імкнуліся?
PN: Ні да чаго мы не імкнуліся ўвогуле. Разумееш, мы па сутнасці панкі і не маем аніякіх мэтаў. Проста мы запісалі тое, што нам хацелася. Так атрымалася само сабой - мы не вінаватыя.

LL: Каму прысвячаецца песня "Друг"?
PN: Здаецца, вы ўсе роўна не ведаеце гэтага чалавека. А калі вас цікавіць гісторыя песні, то яна напісана па рэальных фактах. Гісторыя аднаго сяброўства і одной смерці.

LL: Якую назву мае новы альбом? Увогуле распавядзіце пра яго канцэпцыю.
PN: Ен будзе называцца Saint Lie (Святая хлусня). У адрозненне ад першага альбома тут больш увагі аддаецца чалавеку, яго ўнутранаму свету, яго пачуццям і жыццю ўнутры сістэмы.

LL: У вас прывабны "жывы" сайт. Хто яго стваральнік?
PN: Сайт робіць DonZi, які з'яўляецца сябрай гурта, яго немузыкальнай часткай.

LL: Выкажыце свае адносіны да гурту Ambassador21 і ўвогуле да digital hardcore.
PN: Да А21 адносіны ў нас нармальныя, таму што мы добра ведаем гэтых людзей. Больш таго, мы на саміх сябе пачулі тое, што гавораць пра А21. Некаторыя мінскія дзеячы, напрыклад, лічаць нас фашыстамі. Іменна такія людзі і з'яўляюцца прычынай слабасці DIY-руху. Замест таго, каб сумеснымі магчымасцямі развіваца, яны шукаюць фашыстаў сярод сваіх. Мы называем гэта дзіцячым садам. Да digital hardcore адносімся таксама добра. Нават удзельнічалі ў Tribute to DOA. Што датычыцца непасрэдна самой музыкі, то гэта пытанне густу.

LL: Што болей за ўсе не падабаецца вам у акружаючым асяроддзі?
PN: Да ўсе не падабаецца, таму мы такія злыя. Выключэнне можна зрабіць толькі да прыроды.

LL: Як вы адносіцеся да стварэння "беларускай нацыянальнай ідэі па Лукашэнку"?
PN: Мы яшчэ не зразумелі дакладна, чаго ен хоча, аднак да ўсіх спробаў стандарцізаваць свядомасць людзей (а інакш гэта не назавеш) мы адносімся негатыўна.

LL: Гітарыст бабруйскага мятал-гурту Straight Land Пахор расказваў, што некалі, навучаючыся ў Гародні, ен граў у Deviation. Але граў ен там усяго некалькі дзен. Прычынай гэтаму былі праблемы з мянтамі. Ці існуюць у вас непаразуменні з "правоохренительными органами"?
PN: Зараз ужо не той час. Непаразуменняў з мянтамі стала меньш. Яшчэ і па той прычыне, што канцэртаў амаль што няма. Адсюль няма і сур'езных праблемаў. Да таго ж можна дабавіць тое, што сам DIY-рух з яго нелегальнымі антысістэмнымі канцэртамі амаль знік. Ва ўсякім выпадку нам мянты асабліва не мяшаюць. Асабліва нам падабаецца граць Менталитет, калі яны ў зале.

LL: Якія ў вас адносіны з гарадзенскімі гуртамі (Deviation, Contra La Contra, Antiglobalizator і інш.)?
PN: Нармальныя, сяброўскія.

LL: Дзе і як можна будзе набыць ваш новы альбом?
PN: Можна будзе праз нас ці праз асноўныя беларускія дыстрыб'юцыі. Наконт апошніх мы пакуль думаем. Кожны можа стаць нашым прадстаўніком у сваім пасяленні, горадзе.

LL: "Labirint Land"
PN: Karosas

Copyright by Pet Nihil




Rating All.BY Rambler's Top100
© 2008-2010, PetNihil.com
Все права защищены.
При использовании материалов ссылка на источник обязательна.